Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску «стаялі за журналістыку»


Інфармацыйная падтрымка часопіса "Arche"
Інфармацыйная падтрымка часопіса "Arche"

На знак салідарнасьці з журналістамі сьвету, якія 5 лістапада праводзяць акцыю «Станем за журналістыку!», віцебскія сябры ГА «БАЖ» выйшлі да так званага «сіняга дома» — дома № 28 па вуліцы Леніна — разам з распаўсюднікам незалежнай прэсы Барысам Хамайдам.

«Мы не зьбіраліся правакаваць на сілавыя захады праваахоўныя органы. Таму вырашылі, што ня варта, каб прысутнічала шмат людзей адначасова. Нехта з бажаўцаў адыходзіў, нехта прыходзіў на яго месца. Хтось не прыйшоў увогуле — ці не было часу, ці людзі збаяліся дэманстраваць свае перакананьні. Зрэшты, нашай мэтай была ня толькі дэманстрацыя журналісцкай салідарнасьці. Мы імкнуліся давесьці да жыхароў Віцебску тыя праблемы, якія ёсьць у беларускай журналістыцы — гэта перасьлед супрацоўнікаў незалежных СМІ, пагрозы ліквідацыі часопіса «Arche», — апавёў спадар Хамайда.

Разам зь незалежнымі выданьнямі — газэтамі «Наша ніва», «Новы час», — незалежныя журналісты прапаноўвалі мінакам інфармацыйныя ўлёткі са зьвесткамі пра акцыю салідарнасьці і пра сытуацыю зь недзяржаўным друкам у Беларусі.

Акцыя салідарнасьці журналістаў. Ліст да Паўла Севярынца
Акцыя салідарнасьці журналістаў. Ліст да Паўла Севярынца

Павал Левінаў і Вадзім Баршчэўскі
Павал Левінаў і Вадзім Баршчэўскі


Улёткі віцебскім мінакам
Улёткі віцебскім мінакам


Побач з часопісамі «Arche» на століку Барыса Хамайды мінакі бачылі яшчэ адну абвестку — пра ціск на гэтае выданьне і просьбу падтрымаць супрацоўнікаў. Ахвотныя маглі таксама напісаць некалькі словаў палітвязьню Паўлу Севярынцу, сябру ГА «БАЖ», якому віцебскія аднадумцы вырашылі ў гэты дзень адправіць калектыўны ліст.

У акцыі салідарнасьці ўзялі ўдзел шасьцёра віцебскіх сябраў ГА «БАЖ». У тым ліку Вадзім Баршчэўскі, шэф-рэдактар недзяржаўнай газэты «Витебский курьер», і праваабаронца Павал Левінаў, які ўвесь час быў побач на выпадак затрыманьняў ці яшчэ якіх непрыемнасьцяў зь міліцыяй.

Сапраўды, міма некалькі разоў праходзілі амапаўцы і нават некуды тэлефанавалі, заўважыўшы побач зь месцам распаўсюдніка плякат «Станем за журналістыку!». Нейкі час паблізу знаходзіўся і супрацоўнік міліцыі ў цывільным, але ніякіх рэпрэсіўных дзеяньняў у дачыненьні да журналістаў не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG