Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Творчая інтэлігенцыя Слонімшчыны ставіць подпісы пад зваротам на імя старшыні райвыканкаму, каб у Слоніме і раёне адкрыліся новыя беларускамоўныя школы, клясы і садкі.

Ініцыятарам звароту выступіў пісьменьнік са Слоніма Аляксей Якімовіч. У лісьце, пад якім зьбіраюцца подпісы, гаворыцца:

«Хіба можна спакойна спаць, калі зьнікае наш духоўны скарб — мова? Безь яе няма шляху ў годнае, прыгожае заўтра. Нашы дзеткі, ня чуючы і ня мовячы слова па-беларуску, вырастаюць безаблічнымі, нібы шэрыя слупы... »

Плянуецца, што ў гэтым месяцы адкрыты зварот разам з подпісамі будзе накіраваны ў Слонімскі райвыканкам.
XS
SM
MD
LG