Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прымайце дзяцей, якімі яны нарадзіліся


Выхаваньне ў дзяцей здаровай самаацэнкі і самапавагі — падстава іх шчасьлівага жыцьця.

Бачыць сына алімпійскім чэмпіёнам альбо дачку выбітнай піяністкай мараць шмат якія бацькі. Такое жаданьне натуральнае. Але перш чым запісваць дзіця ў спартовую сэкцыю альбо прывесьці ў музычную школу, падумайце: а ці не прывядзе гэта да супрацьлеглых вашым жаданьням вынікаў?

Ці ня здарыцца так, што няўдачы на тэнісным корце альбо на занятках па маляваньні істотна зьнізяць уласную самаацэнку дзіцяці і, урэшце, нэгатыўна паўплываюць на ягоную псыхіку?

Яшчэ больш складаная сытуацыя — зь дзецьмі, якія маюць нейкія адхіленьні ад традыцыйных уяўленьняў.

«Прымайце дзяцей такімі, якімі яны нарадзіліся, якімі яны ёсьць — геямі альбо традыцыяналістамі, спартовымі асілкамі альбо хворымі на цэрэбральны параліч, далікатнымі альбо жорсткімі, худымі альбо поўнымі, лагоднымі альбо прыдзірлівымі», — піша The New York Times.

Замест таго, каб перарабіць дзіця ў кагосьці, кім яно не зьяўляецца, трэба палюбіць яго такім, якое яно ёсьць, і не папракаць яго за неадпаведнасьць вашым уяўленьням.

Эндру Саламон, аўтар кнігі «Далёка ад дрэва: бацькі, дзеці і пошук ідэнтычнасьці», апытаў больш за 300 сем’яў, якія пасьпяхова выхоўвалі дзяцей, што мелі нейкія сур’ёзныя фізычныя альбо псыхічныя недахопы. Сярод іншых фактараў Саламон адзначае камунікацыю з бацькамі, якія сутыкнуліся з падобнымі праблемамі. Таксама і для дзяцей пашырэньне кола сумоўя вельмі істотнае. Апошнія тэхналягічныя магчымасьці значна палепшылі магчымасьці дзеля гэтага (дасьледчык асабліва адзначае сацыяльныя сеткі ў Інтэрнэце).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG