Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Успаміны Ларысы Геніюш агучыла Зінаіда Бандарэнка


Ларыса Геніюш за друкарскай машынкай. З фондаў БДАМЛМ

Ларыса Геніюш за друкарскай машынкай. З фондаў БДАМЛМ

5 лістапада ў Горадні прэзэтуюць аўдыёкнігу Ларысы Геніюш «Птушкі бяз гнёздаў».

Яе выдалі супольна Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org.

Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

У прэзэнтацыі чакаецца ўдзел Зінаіды Бандарэнкі, барда і аўтара песень на словы Геніюш Алеся Камоцкага, а таксама дасьледчыка творчасьці паэткі Міхася Скоблы.

Адбудзецца мерапрыемства пры падтрымцы кніжнай сэрыі «Гарадзенская Бібліятэка».

6 лістапада «Птушкі бяз гнёздаў» будуць прадстаўлены ў Менску ў галереі «Ў».


XS
SM
MD
LG