Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маладыя хрысьціянскія дэмакраты» абралі кіраўніцтва


Марына Хоміч, архіўнае фота
Марына Хоміч, архіўнае фота

У Менску завершыўся ўстаноўчы зьезд «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў». Старшынёй МХД абрана Марына Хоміч, па адукацыі філёляг.

На парлямэнцкіх выбарах 2012 года яна вылучалася кандыдаткай у дэпутаты ад АГП, але разам зь іншымі прадстаўнікамі партыі зьнялася з выбараў і агітавала за байкот. Намесьнікамі старшыні абраныя Вольга Кавалькова і Вікторыя Радзіеўская.

Зьезд вызначыў прыярытэтныя кірункі дзейнасьці арганізацыі. Найперш — гэта барацьба за вызваленьне палітвязьняў. Цяпер два лідэры Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі — Павал Севярынец і Яўген Васьковіч — адбываюць пакараньне.

МХД разам з «Маладым фронтам» стварылі сайт belarusfree.info, на якім усе ахвотныя могуць падпісацца за вызваленьне палітзьняволеных і накіраваць пэтыцыю ў дзяржаўныя органы ўлады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG