Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 лістапада: Прэзэнтацыя ўспамінаў Ларысы Геніюш у Горадні


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:

Удзень суцэльная воблачнасьць і моцны дождж. Тэмпэратура: плюс 7-9 градусаў.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У нашым вечаровым эфіры «Падарожжа Свабоды», «Вольная Студыя», «Экспэртыза».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Коласа ў Менску (вул. Сурганава, 15) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі польскага тэатразнаўца Зьбігнева Ендржыхоўскага «Гарадзенскія тэатры 1784–1864». Пачатак у 16.00.

У Горадні прэзэнтацыя аўдыёкнігі «Птушкі бяз гнёздаў» з успамінамі Ларысы Геніюш; вул. Будзённага, 48а, заля № 38, пачатак у 18.30.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1922 — адбыліся выбары ў Сойм міжваеннай Польшчы, у які ад Блёку нацыянальных меншасьцяў трапілі 14 беларусаў.

1956 — адкрыцьцё ў Менску Дзяржаўнага мастацкага музэю Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1893 — Кастусь Езавітаў, беларускі палітык, гісторык і публіцыст, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай рэспублікі 25 сакавіка 1918г., сябра Рады БНР, міністар па вайсковых справах БНР (расстраляны НКВД у 1946 г.).

1907 — Міхал Вітушка, арганізатар пасьляваеннай антысавецкай партызанкі.

У гэты дзень памерлі:

1916 — паэтка Алаіза Пашкевіч (Цётка).

1954 — паэт Міхась Клімковіч, аўтар гімну БССР.

1996 — беларускі кінарэжысэр Віктар Тураў.

1997 — Сьвятаслаў Коўш, беларускі рэлігійна-грамадзкі дзяяч, сьвятар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Цераз моры, акіяны
Палячу ў далёкі край,
Бо люблю я ураганы,
Бо я ў буры чую рай,
Бо на дзікіх грывах хвалі
Маім думам лягчэй плыць,
Бо у дзікай, страшнай буры
Я аб песьні магу сьніць,
Бо я толькі на прасторах
Ў звонкай ліры маю слух,
Бо у дзікай, страшнай буры
Крэпне мой свабодны дух».

Цётка, «У дарогу» (1906)

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

У Горадні пускалі стрэлы сьвятога Губэрта
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG