Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель. На Дзяды — да жалобных крыжоў


З лістапада ў Гомелі прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый гораду наведаюць на 9-м кілямэтры чарнігаўскай шашы месцы масавых расстрэлаў мірных грамадзянаў у гады сталінскага тэрору.

Яны прыбяруць тэрыторыі вакол жалобных крыжоў, ускладаюць да іх вянкі й кветкі, запаляць памінальныя зьнічы.

«Сапраўдныя беларусы заўсёды прыходзяць на Дзяды ўшанаваць памяць сваіх продкаў. Нельга мінаць і ахвярныя месцы сталінскага тэрору — яны застаюцца пакуль безыменнымі, засакрэчанымі энкавэдыстамі. Сваякі ня ведаюць дакладна, хто й дзе ляжыць. Але гэта не азначае, што мы не павінны пра іх памятаць», — кажа актывіст грамадзкага аб’яднаньня «Рух салідарнасьці „Разам“» Кастусь Жукоўскі.

Паабапал Чарнігаўскай шашы мясцовыя дэмакратычныя актывісты даглядаюць 5 жалобных крыжоў. Апошні зь іх усталяваны летась непадалёку ад месца, дзе ў 2008 годзе салдаты 52-га пошукавага батальёна Міністэрствы абароны знайшлі парэшткі 70 расстраляных чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG