Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад ранку 2 лістапада Рагачоў, дзе жыве каля 35 тысяч чалавек, застаўся безь пітной вады.

Асноўны каналізацыйны калектар забіўся, і камунальнікі ўзяліся яго прачысьціць. Гараджане запасаюцца пітной вадой у плястыкавых бутлях.

Галоўны інжынэр КРЖЭУП «Рагачоў» Уладзімер Навуменка заявіў журналістам, што ноччу камунальнікі спрабавалі прабіць «корак» у калектары з дапамогай гідрадынамічнай машыны. Аднак апэрацыя не ўдалася. Затор падземнага калектара на скрыжаваньні вуліц Савецкай і Гарбатава выявіўся надта сур’ёзны, таму вырашана раскапаць калектар.

Навуменка: «У калектар маглі трапіць кавалкі асфальту, шчэбеню, цэглы падчас абнаўленьня асфальтавага пакрыцьця. Ня так даўно побач вялася замена цеплавых сетак. Зараз тут вырашылі пакласьці новы асфальт. Падчас раўнаваньня профілю вуліцы грэйдэрыст літаральна зьнёс некалькі каналізацыйных калодзежаў . Відаць, у іх і трапіў будаўнічы друз, які й змыла пасьля ў калектар. Адсюль і „корак“. Але дакладней можна сказаць пасьля раскопкі калектара».

Інжынэр зазначыў, што на раскопку й абнаўленьне калектара спатрэбіцца 5–6 гадзін працы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG