Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф Rzeczpospolitej падаў у адстаўку пасьля скандалу з выбухоўкай


Томаш Урублеўскі, галоўны рэдактар газэты Rzeczpospolita, падаў у адстаўку.

Кароткая заява Ўрублеўскага аб сваёй адстаўцы зьявілася сёньня на афіцыйным сайце газэты. Урублеўскі напісаў, што падаючы ў адстаўку, ён мае на ўвазе добрае імя газэты.

Нагадаем, што 30 кастрычніка Rzeczpospolita напісала, што на абломках разьбітага пад Смаленскам у красавіку 2010 году польскага прэзыдэнцкага самалёта былі знойдзеныя сьляды выбуховых рэчываў.

У той самы дзень Польская пракуратура заявіла, што экспэрты адназначна не пацьвердзілі прысутнасьці выбуховых рэчываў на абломках згаданага самалёта.

Rzeczpospolita ў той самы дзень апублікавала на сваім сайце заяву, у якой папрасіла выбачэньня за сваё паведамленьне аб сьлядах выбухоўкі на абломках самалёта пад Смаленскам.

Rzeczpospolita – адна з найбуйнейшых польскіх штодзённых газэтаў. Яе сярэдні наклад – каля 200 тысяч асобнікаў.
XS
SM
MD
LG