Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: прэм’ера фільма паводле твора Быкава


Кадр з фільму "У тумане", зьнятага па повесьці Васіля Быкава. Рэжысэр Сяргей Лазьніца
Кадр з фільму "У тумане", зьнятага па повесьці Васіля Быкава. Рэжысэр Сяргей Лазьніца

2 лістапада ў Менску адразу ў двух месцах пакажуць фільм Сяргея Лазьніцы «Ў тумане».

Прэм’ера адбудзецца ў Малой залі Палацу рэспублікі (20.00) і ў кінатэатры «Кастрычнік» (21.00)

Фільм пакажуць у межах міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад».

Фільм зьняты паводле аднаіменнай аповесьці Васіля Быкава.

Дзеяньні адбываюцца ў 1942 годзе ў акупаванай Беларусі. Пуцявога абходчыка Сушчэню ілжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызана прыходзяць на хутар да Сушчэні, каб пакараць яго.

Раней стужка «Ў тумане» была адзначаная на XXI Адкрытым фэстывалі кіно краінаў СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі «Кінашок-2012», які адбыўся ў Анапе.

Прыз за найлепшую мужчынскую ролю атрымаў беларускі актор Уладзімер Сьвірскі, выканаўца галоўнай ролі пуцявога абходчыка Сушчэні.

Фільм «У тумане» раней атрымаў прэстыжны прыз журы Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы FIPRESCI на 65-м Міжнародным кінафэстывалі ў Канах, Гран-пры VI Міжнароднага кінафэстывалю імя Андрэя Таркоўскага «Люстэрка», прыз «Залаты абрыкос» на IX Міжнародным кінафэстывалі ў Ерэване і ўзнагароду Адэскага міжнароднага фэстывалю.


Рэжысэр фільму Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў Баранавічах. Карціну зьнялі за 28 дзён у Латвіі. Гэта міжнародны кінапраект, яго ўдзельнікі — «Беларусьфільм», MA.JA.DE Fiction (Нямеччына), кінакампанія «Джы Пі» (Расея), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрлянды), Фонд падтрымкі эўрапейскага кіно EURIMAGES.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG