Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланьнік Ватыкану наведае Курапаты і Трасьцянец


Кляўдыё Гуджэроці

Кляўдыё Гуджэроці

2 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці наведае мэмарыяльны комплекс «Малы Трасьцянец» і ўрочышча Курапаты.

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці згадае ў малітве беларусаў, якія загінулі падчас вайны і рэпрэсій. Імша адбудзецца ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены а 19:00.

У верасьні Гуджэроці наведаў палітзьняволеных Сяргея Каваленку (пазьней ён быў памілаваны), Мікалая Статкевіча, Паўла Сырамалотава (таксама памілаваны), Алеся Бяляцкага, Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава і Паўла Севярынца.

Кляўдыё Гуджэроці быў прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі ў 2011 годзе.

Да гэтага Гуджэроці быў Апостальскім нунцыем у Грузіі, Армэніі і Азэрбайджане.

Арцыбіскуп нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 году ў Вэроне, Італія. На сьвятара высьвячаны 29 траўня 1982 году.

Скончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры пры Вэнэцыянскім дзяржаўным унівэрсытэце «Ca’ Foscari». Навуковую ступень магістра навукі Сьвятой літургіі атрымаў пры Папскім літургічным інстытуце Сьв.Анзэльма ў Рыме.

У 1985 г. паступіў на служэньне ў Ватыкан у Кангрэгацыю па справах усходніх Касьцёлаў.
XS
SM
MD
LG