Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 лістапада: Дзяды; адкрыцьцё кінафэстывалю «Лістапад»; канфэрэнцыя «Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час»


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

Пахмурна, дождж, месцамі моцны, туманы. Тэмпэратура ад плюс 1 да плюс 8.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск – у дзяржаўным літаратурным музэі імя Якуба Коласа у рамках сьвята «Каласавіны» пройдзе міжнародная канфэрэнцыя «Якуб Колас. Чалавек. Эпоха. Час».

Менск – у Палацы Рэспублікі адбудзецца адкрыцьцё ХІХ Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад», які будзе доўжыцца да 9 лістапада.

Ашгабад – адбудзецца паседжаньне Рады кіраўнікоў дзяржаваў СНД.

Заграб – пачынаецца візыт у Харватыю дзяржсакратаркі ЗША Гілары Клінтан.

Лёндан – адбудуцца папярэднія судовыя слуханьні ў справе сьмерці былога супрацоўніка КДБ Аляксандра Літвіненкі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

2 лістапада ў Беларусі адзначаюцца Дзяды – дзень памінаньня продкаў. Людзі ідуць на могілкі да сваякоў, каб прыбраць магілы і паставіць зьнічы.

1648 – упершыню ў Рэчы Паспалітай быў учынены габрэйскі пагром. Здарылася гэта не на беларускіх, а на ўкраінскіх землях. Загадаў зрабіць пагром Багдан Хмяльніцкі. Ягоны загад абярнуўся сапраўднай трагедыяй. За адзін дзень казакі забілі і закатавалі больш за 12 тысяч габрэяў.

1939 – на пазачарговай сэсіі Вярхоўнага Савету СССР у Маскве быў прыняты закон пра ўлучэньне Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюзу і ўваходжаньне яе ў Беларускую ССР.

У гэты дзень нарадзіліся:

1699 – Жан Батыст Шардэн, славуты францускі жывапісец. Менавіта Шардэн стаў пачынальнікам рэалізму ў францускім мастацтве.

1755 – Марыя Антуанэта, француская каралева, жонка Людовіка XVI, пакараная сьмерцю на гільятыне ў 1993 годзе.

1869 – Язэп Стаброўскі, археоляг, краязнаўца, філёзаф, вынаходнік. Заснавальнік аднаго з старэйшых у Беларусі Слонімскага краязнаўчага музэю.

Таксама 2 лістапада ў розныя гады нарадзіліся беларускі мастак і паўстанец Міхал Андрыёлі; пісьменьнік Максім Лужанін, які быў сакратаром Якуба Коласа і напісаў кнігу «Колас расказвае пра сябе»; а таксама паэт і дзяяч беларускай супольнасьці ў Польшчы Алесь Баршчэўскі-Барскі.

У гэты дзень памерлі:

1895 – Жорж Шарль Дантэс, забойца расейскага паэта Аляксандра Пушкіна.

1950 – Бэрнард Шоў, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскага прэміі па літаратуры 1925 году.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Людзі, якія маюць посьпех у гэтым сьвеце, не лянуюцца і шукаюць патрэбныя ім абставіны, а калі не знаходзяць, то ствараюць іх.

Бэрнард Шоў

365 ДЗЁН ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Суд над Алесем Бяляцкім. Дзень першы. Жывы рэпартаж

Дзяды: памятаць, каб ня страціць Беларусь

Дзяды ў Празе: кветкі заснавальнікам БНР

Беларускія кнігі зьнікаюць, кнігарні – зачыняюцца

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG