Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Івацэвіцкай калёніі — успышка сухотаў


З Івацэвіцкай калёніі ў сухотны шпіталь у Воршы шпіталізавана каля 10 чалавек.

Пра гэта паведаміў былы асуджаны, які нядаўна вызваліўся з папраўчай калёніі № 5 у Івацэвічах.

Калі мінулай восеньню пасьля флюараграфічнага абсьледаваньня на лячэньне ў турэмны тубэркулёзны шпіталь у Воршы (ПК-12) было накіравана прыкладна 25 чалавек (пра гэта паведамляла праграма «Свабода ў турмах»), то гэтай вясною інфікаваных было ўжо ўдвая больш. Цяпер пры чарговай праверцы ўсяго толькі двух атрадаў у Воршу шпіталізавалі прыкладна 10 чалавек.

Паводле былога вязьня, калі хвароба перакінецца іншыя атрады, то колькасьць хворых можа дайсьці да 200. У івацэвіцкай калёніі № 5 агулам 2100 вязьняў.

Мэдыкі сьведчаць, што калі ўспышка сухотаў пачалася, то хвароба распаўсюджваецца вельмі хутка. Асабліва ў закрытых супольнасьцях, кшталту турмаў. Сухоты могуць перадавацца паветрана-кропельным шляхам.

Мэдыкі кажуць, што ад аднаго хворага заражаюцца яшчэ 15–20 чалавек. Прыкладна двое зь іх перадаюць хваробу іншым.

«Беларускія зьняволеныя, нават былыя — гэта адзін з найвялікшых фактараў рызыкі распаўсюду гэтага захворваньня сярод агульнай папуляцыі, — паведамілі „Свабодзе“ ў інстытуце пульманалёгіі і фтызіятрыі. — Падступнасьць хваробы ў тым, што доўгі час яна праходзіць у схаванай форме і чалавек не зьвяртае на яе ўвагі... Дадамо да гэтага нізкую якасьць харчаваньня, сырасьць у памяшканьнях. Да таго ж інфікаваных асуджаных нярэдка вызваляюць раней, чым настае выздараўленьне. Такім чынам, хворы не праходзіць поўнага тэрапэўтычнага курсу, і ў яго ўзьнікае мультырэзыстэнтная (устойлівая да мэдыкамэнтаў) форма сухотаў, якая часам мае горшыя для жыцьця прагнозы, чым рак лёгкага».

Пра магчымыя наступствы і выйсьце з сытуацыі чытайце на нашым сайце і слухайце ў праграме"Свабода ў турмах" у гэтыя выходныя.
XS
SM
MD
LG