Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі рушыў «чорны сьпіс» сайтаў


У Расеі з 1 лістапада пачаў працаваць рэестар інтэрнэт-сайтаў, унесеных у так званы «чорны сьпіс» з прычыны зьмяшчэньня на іх супрацьпраўнай інфармацыі.

Стварэньне такога рэестру прадугледжвае норма закону аб абароне дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і разьвіцьцю. Згодна з законам, паводле патрабаваньня Фэдэральнай службы па наглядзе ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгій і масавых камунікацый (Роскомнадзор), правайдэры абавязаныя дамагчыся выдаленьня забароненага зьместу з сайту, а ў выпадку, калі ў сутачны тэрмін гэта зроблена ня будзе — заблякаваць сайт.

Апэратарам рэестру зьяўляецца Роскомназдор. У Твітэры ведамства паведаміла, што за першую гадзіну працы рэестру ў яго ўжо паступіла 95 зваротаў з просьбай праверыць тыя ці іншыя сайты.

Праваабаронцы і шэраг апазыцыйных палітыкаў паддавалі норму закону аб «чорных сьпісах» крытыцы, сьцьвярджаючы, што ўлады могуць выкарыстоўваць яе ня толькі для барацьбы зь дзіцячай парнаграфіяй і распаўсюджваньнем наркотыкаў, але і для блякаваньня сайтаў з палітычных матываў.
XS
SM
MD
LG