Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьвіслач: 3 сутак арышту за Каліноўскага


Ушанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году. Сьвіслач, 27 кастрычніка

Ушанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году. Сьвіслач, 27 кастрычніка

Вітольда Ашурку Сьвіслацкі суд прызнаў вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і выкарыстаньні незарэгістраванай сымболікі падчас акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.

З залі суду яго сёньня забралі ў пастарунак адбываць рэшту пакараньня — яму засталося менш за суткі.

Паводле самога Ашуркі, суд над ім адбываўся такім самым чынам, як і над раней асуджанымі ягонымі сябрамі. Тыя ж сьведкі-міліцыянты, прагляд таго ж відэа і вынясеньне прысуду. Нечаканасьцяў, як кажа Ашурка, не было. Праўда, ён думаў, што могуць даць пяць сутак.

Ашурка: «Ведаеце, ніякіх нечаканасьцяў. Я разумею, пры якім рэжыме жыву. Добра, што яшчэ не расстрэльваюць. Гэта хоць і чорны гумар, але ён мае месца ў нашым жыцьці. Так што ніякіх нечаканасьцяў не адбылося».

Ашурка толькі зьдзіўлены, што некалькі гадоў прыяжджаў у Сьвіслач на ўшанаваньне памяці паўстанцаў і ніводнага разу не было такога перасьледу з боку міліцыянтаў. А сёлета сілавікоў было амаль гэтулькі ж, колькі ўдзельнікаў акцыі.

Ашурка: «Акрамя ж культурніцкіх жалобных мерапрыемстваў, тут нічога не адбывалася, ніякіх палітычных акцыяў не было. Летась я таксама быў у Сьвіслачы ў гэты дзень, і ўсё адбылося проста цудоўна. А чаму сёлета такая рэакцыя ўладаў — нават цяжка зразумець».

У залі суду прысутнічаў дэмакратычны актывіст зь Бярозаўкі Сяргей Трафімчык. Яго найбольш уразіла тое, што судзьдзя, выслухаўшы сьведак, нават не рабіў перапынку, каб напісаць прысуд, як гэта звычайна бывае, а адразу зачытаў ужо заранёў падрыхтаваную пастанову.

Трафімчык: «Уражаньне такое, што ўжо ўсё заранёў было вырашана і само паседжаньне вялося дзеля праформы, нават не дзеля пратаколу (сьмяецца). Адзінае — мы яшчэ гадалі, якім можа быць рашэньне. Думалі, што могуць даць 5 сутак. Таму што тыя, якіх судзілі раней, трымалі сьцяг у руках, а Ашурка — на дрэўцы, ды яшчэ нёс яго праз горад».

Маладых людзей затрымалі ў Сьвіслачы ў суботу падчас акцыі па ўшанаваньні памяці паўстанцаў Каліноўскага 1863 году. Склаўшы пратаколы, усіх, за выключэньнем Лопасава, пакінулі да суду ў пастарунку.

Пазьней усіх асудзілі: Станіслава Гусакова зь Віцебску і Алесь Крот зь Менску атрымалі па 3 сутак арышту, гарадзенец Віталь Лопасаў — штраф у памеры 3 мільёнаў рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG