Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цукерак на стале дома ці на працы становіцца болей з набліжэньнем навагодніх сьвятаў. Як устрымацца ад залішняй спакусы — раіць амэрыканская экспэртка Кэці Гампры.

Па-першае, раіць яна, імкніцеся на працягу дня ня быць згаладалымі, не падманваць голад прыёмам цукру. Па-другое, прадумайце, што трэба мець на вашым стале пад рукой — ці сапраўды там павінны быць навідавоку цукеркі. Калі рука пацягнецца да салодкага, паспрабуйце ўстаць ад стала і зрабіць кароткі шпацыр вакол офісу ці дому. Досьвед паказвае, што калі вы спакусіцеся на цукерку, як правіла адной гэта не абыдзецца.

Зрэшты, калі вам залішні тлушч не пагражае, паласуйцеся цукеркай, але выбіраючы. Кэці Гампры раіць цукеркі з чорнага шакаляду — гэта адзіны від шакаляду, у якога яго дадатныя якасьці пераважваюць калёрыі і цукар. Чорны шакаляд багаты на прыродныя антыаксіданты і зьяўляецца найлепшым выбарам з усёй шакаляднай прадукцыі. Менавіта такія цукеркі вы можаце трымаць дома ў шафцы ці на стале ў офісе.
XS
SM
MD
LG