Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музэі адкрываецца выстава твораў Марка Шагала «Марк Шагал: жыцьцё і каханьне».

У Менску пакажуць 89 карцінаў і друкаванай графікі з калекцыі Музэю Ізраілю (Ерусалім).

Арганізатары выставы: Міністэрства культуры, амбасада Ізраілю ў Менску, амбасада Беларусі ў Ізраілі.

Відэа з адкрыцьця выставы — пазьней на сайце «Свабоды».

Марк Шагал — мастак, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарду XX стагодзьдзя.

Марк Шагал нарадзіўся у 1887 годзе ў Віцебску. Значную частку дзяцінства ён правёў у доме свайго дзеда ў мястэчку Лёзна за 40 км ад Віцебску.
XS
SM
MD
LG