Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зноў затрыманы Эдуард Лімонаў


Затрыманьне Эдуарда Лімонава

Затрыманьне Эдуарда Лімонава


У Маскве і Пецярбургу паліцыя затрымала некалькіх удзельнікаў апазыцыйнай акцыі «Стратэгія-31» . Сярод затрыманых і лідэр незарэгістраванай партыі «Іншая Расея» Эдуард Лімонаў.

У Маскве акцыю зноў паспрабавалі правесьці на Трыюмфальнай плошчы ў цэнтры, у Пецярбургу — каля станцыі мэтро «Гасьціны двор». Эдуард Лімонаў і ягоныя паплечнікі па «Стратэгіі-31» прыйшлі на Трыюмфальную плошчу, каб паспрабаваць правесьці акцыю ў абарону свабоды сходаў. Улады Масквы адмовіліся ўзгадняць заяўку, спаслаўшыся на тое, што арганізатары акцыі на працягу апошняга году неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці.

За 3 гады, калі на Трыюмфальнай плошчы ў 31-ы дзень месяца праходзілі акцыі ў абарону 31-га артыкулу канстытуцыі Расіі — аб свабодзе сходаў — з уладамі ні разу не ўдалося ўзгадніць правядзеньне мітынгаў.
XS
SM
MD
LG