Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі амбасадар у Менску Ціханаў абраны дэпутатам


Пасол Украіны ў Беларусі Віктар Ціханаў абраны дэпутатам у новы склад Вярхоўнай Рады. У сувязі з гэтым яму прыйдзецца пакінуць дыпляматычную пасаду. Варта чакаць прыбыцьця ў Менск новага кіраўніка ўкраінскай дыпмісіі.

Як паведамляе сайт ЦВК Украіны, Ціханаў, які балятаваўся па адной з аднамандатных выбарчых акругаў у Луганскай вобласьці, атрымаў больш за 60% галасоў.

У пасольстве Ўкраіны агенцтву Інтэрфакс-Захад паведамілі, што бліжэйшымі днямі пасол вернецца ў Менск. Там ня сталі ўдакладняць, як доўга Ціханаў яшчэ прабудзе ў Беларусі, сказаўшы толькі, што пачатак працы новага складу Вярхоўнай Рады заплянаваны на сярэдзіну сьнежня. Ціханаў — прадстаўнік кіроўнай «Партыі рэгіёнаў».

Ціханаў узначальвае пасольства Украіны ў Беларусі са жніўня 2011 году.
XS
SM
MD
LG