Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч на сустрэчы з намесьнікам міністра камэрцыі Кітая Цзян Яапінам.

«Мы маглі б аказаць садзеяньне ў рэгістрацыі кітайскага банка ў Беларусі ці вырашыць пытаньне, каб прадаць адзін з беларускіх банкаў або яго пэўны пакет акцый кітайскім камэрцыйным банкам», — сказаў Міхаіл Мясьніковіч, паведамляе БелТА.

Гэтыя грошы маглі б актыўна працаваць у Беларусі, асабліва ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку, падкрэсьліў прэм’ер-міністар.

У цэлым жа, адзначыў кіраўнік урада, Беларусь і Кітай выходзяць на новы ўзровень супрацоўніцтва — інвэстыцыйны. У сувязі з гэтым Беларусь зацікаўлена, каб кітайскія банкі больш актыўна прыходзілі на беларускі рынак.

Цяпер беларуска-кітайскае супрацоўніцтва грунтуецца на вялікім пакеце інвэстыцыйных праектаў, агульны аб’ём крэдытаваньня якіх складае16 мільярдаў даляраў.

Гаворачы аб важнейшым праекце — Кітайска-беларускім індустрыяльным парку, Міхаіл Мясьніковіч падкрэсьліў, што «будзе вельмі добра, калі ў Беларусі будзе адпаведная фінансавая структура». Ён канстатаваў, што ў Беларусі прыняты шэраг урадавых рашэньняў аб падтрымцы гэтага праекта, яго з вялікімі прэфэрэнцыямі для інвэстараў падтрымаў і прэзыдэнт. Міхаіл Мясьніковіч выказаў упэўненасьць, што ўрад Кітая.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG