Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: прэзэнтацыя кнігі Андрэя Федарэнкі і дзень памяці Міхася Ткачова


Міхась Ткачоў
Міхась Ткачоў

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е

У Беларусі пахмурна, ападкі, тэмпэратура ад мінус 1 да плюс 1 градуса

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Менск, у Дзяржаўны музэі гісторыі беларускай літаратуры (Траецкае прадмесце, вул. М. Багдановіча, 13) — прэзэнтацыя кнігі Андрэя Федарэнкі «Сечка». Пачатак а 18-ай.

Менск, у Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі (Леніна, 20) — прэсавая канфэрэнцыя з нагоды адкрыцьця выставы «Марк Шагал: жыцьцё і каханьне» з калекцыі Музэю Ізраіля (Ерусалім). Пачатак а 17-ай.

Вашынгтон, штогадовая канфэрэнцыя ў справе прадухіленьня гвалоўных канфліктаў, якую арганізоўвае Інстытут міру ЗША.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1937 — карнікамі НКВД быў расстраляны Антон Баліцкі — дзяржаўны дзеяч, адзін з актыўных праваднікоў палітыкі беларусізацыі ў БССР.

1961 — цела Сталіна было вынесенае з маўзалею на Чырвонай плошчы Масквы.

У гэты дзень нарадзіліся

1930 — Леў Гумілеўскі, скульптар, народны мастак Беларусі

1934 — Тадэвуш Кокштыс, народны артыст Беларусі, актор тэатру імя Якуба Коласа

1937 — нарадзіўся Яўген Кулік, мастак, адзін з аўтараў мадэрнізаванага варыянту гербу «Пагоня», які быў зацьверджаны Вярхоўным Саветам у якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень памерлі

1932 — Кіпрыян Кандратовіч, расейскі і беларускі вайсковы дзяяч, сябра Народнага Сакратарыяту БНР

1992 — Міхась Ткачоў, гісторык, палітык, ініцыятар аднаўленьня сацыял-дэмакратыі ў Беларусі і першы старшыня Цэнтральнай Рады БСДГ (1991-1992).

1993 — Фэдэрыка Фэліні, выбітны італьянскі рэжысэр

ЁСЬЦЬ НАГОДА

31 кастрычніка ў англамоўных кратнах традыцыйна сьвяткуецца Хэлоўін.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Нобэлеўскае ляўрэацтва ў галіне літаратуры ўжо даўно прысуджаецца не за мастацкую вартасьць твора. Яно не паказчык сапраўднасьці. Гэта як перамога на „Эўравізіі“: ну, перамаглі беларусы, і што? Хто можа прыгадаць матыў песні той няшчаснай Ксені Сітнік?»

Андрэй Федарэнка

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

Канфэрэнцыя ў Вашынгтоне: Куды ідзе Беларусь?
З Акрэсьціна зноў вязуць у суды
Байкатуйце Беларусь, заклікае Стопард
Кангрэсмэн ЗША даслаў ліст беларускім палітзьняволеным
Статкевіча прымушаюць прасіць памілаваньня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG