Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На выбарах ва Ўкраіне на 3 месцы партыя Клічко


На парлямэнцкіх выбарах ва Ўкраіне, якія прайшлі ў нядзелю, — пасьля падліку больш за 92% бюлетэняў — разрыў паміж лідзіруючай кіруючай Партыяй рэгіёнаў і апазыцыйнай «Бацькаўшчына» скараціўся да шасьці адсоткаў галасоў: Партыя рэгіёнаў набірае крыху больш за 31%, «Бацькаўшчына» — каля 25 — і.

На трэцяе месца выйшла партыя Віталя Клічко «УДАР» — 13,6%, трохі адціснуўшы камуністаў, за якіх прагаласавалі таксама 13,6% выбаршчыкаў, але па колькасьці — іх на паўтысячы менш.

У Вярхоўную Раду праходзіць і праварадыкальнай партыя «Свабода», якую падтрымалі, у асноўным, на захадзе краіны, у яе — каля 10% галасоў.

На канчатковае разьмеркаваньне мандатаў у Вярхоўнай Радзе паўплываюць таксама вынікі падліку галасоў па аднамандатных акругах, дзе, па прагнозах, таксама лідзіруе партыя прэзыдэнта Віктара Януковіча. Аднак ужо відавочна, што яна не атрымае абсалютнай большасьці ў парлямэнце.
XS
SM
MD
LG