Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затое Беларусь усё больш купляе імпартных тавараў. Зьнешні гандаль другі месяц запар у мінусе.

Паводле Белстату, у верасьні імпарт тавараў у Беларусь перавысіў экспарт на 358 мільёнаў даляраў.

Розьніца паміж экспартам і імпартам з пачатку году мянялася наступным чынам.

Месяц Сальда гандлю таварамі, у млн. далярах
Студзень 126
Люты 261
Сакавік 328
Красавік 309
Травень 489
Чэрвень 477
Ліпень 23
Жнівень -363
Верасень -358

Як адзначае Белстат, па выніках студзеня-верасьня беларускі экспарт у краіны ЭЗ ужо быў ніжэй імпарту з Расеі на 30%, хоць па выніках першага паўгодзьдзя экспарт у Эўразьвяз быў больш імпарту з Расеі на 6%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG