Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памятны знак польскім афіцэрам у Курапатах скралі

абноўлена

Ад памятнага знаку засталася толькі бэтонная аснова.
Ад памятнага знаку засталася толькі бэтонная аснова.

Зьнік мэмарыяльны крыж на месцы, падрыхтаваным для ўсталяваньня помніка польскім афіцэрам, кветкі і сьвечкі якія ляжалі ля яго.

Мэмарыяльны знак на месцы будучага помніка ўсталявалі днём раней у памяць аб афіцэрах польскай арміі, расстраляных у 1940–1941 гадах. Сярод іх былі тысячы ўраджэнцаў Заходняй Беларусі.

Так знак на месцы будучага помніка выглядаў пасьля ўсталяваньня 29 кастрычніка
Так знак на месцы будучага помніка выглядаў пасьля ўсталяваньня 29 кастрычніка

Ігар Кузьняцоў: «Гэта не вандалы! Гэта нелюдзі!»


Ігар Кузьняцоў
Ігар Кузьняцоў
Гісторык Ігар Кузьняцоў: «Сёньня традыцыйна ў 11:30 амбасадары краін Эўразьвязу наведваюць Курапаты і Трасьцянец. Мы прыяжджаем, пачынаем з Крыжа пакуты, пасьля кажу ім: „Зьвярніце ўвагу, вось тут учора быў усталяваны помны знак“. Мы падыходзім, а там — мы залілі бэтонную падушку для каменя. Там нічога няма — ані закладнога слупа з надпісам, ані кошыкаў з кветкамі. Людзі там сьвечкі памінальныя пакідалі запаленыя. Нічога! Толькі сьнег і бэтонная аснова! Ніводнай кветачкі, ніводнай сьвечкі! Гэта першы выпадак, калі цалкам усё зьнішчанае. Ніколі ў Курапатах кветкі не чапалі. Ніколі ніхто не замахваўся на сьвечкі. Быў вандалізм, але каб вось так — гэта першы выпадак за ўсю гісторыю таго, што адбывалася ў Курапатах. Прычым гэта зроблена з такім выклікам. Мы ўчора сыходзілі з Курапатаў недзе а палове на сёмую вечара. Таму ўсё гэта адбылося ўжо ў цёмны час, літаральна на працягу некалькіх гадзін.

І гэта ж не адзін чалавек. Як мінімум 2–3, бо трэба ж было ўзяць усе гэтыя кошыкі, кветкі, слупок з таблічкай. І трэба ж было некаму глядзець, каб ніхто іх не пабачыў! Гэта была група ў некалькі чалавек.

Гэта не вандал, гэта не ненармальны. Гэта проста нелюдзі. У мяне няма словаў! Усё гэта было ўсталявана за мае ўласныя грошы. Я ўсё гэта са сваёй уласнай кішэні аплаціў. А ахвяраваньні мы зьбіралі ўжо на помнік».

Памятны знак быў асьвечаны сьвятаром. Паводле Кузьняцова, гэта яшчэ больш пагаршае сытуацыю.
Знак зьнішчылі альбо прыхільнікі КХП-БНФ, альбо іхныя ворагі!
Ігар Кузьняцоў

Кузьняцоў пра магчымыя прычыны зьнікненьня мэмарыяльнага знаку ў гонар польскіх афіцэраў у Курапатах: «У мяне ёсьць меркаваньні, хто гэта зрабіў. Я не абвінавачваю, але няхай яны абвяргаюць. Гэта зрабілі — прыхільнікі КХП БНФ, альбо, наадварот, іхныя праціўнікі. Бо ўсё ідзе ад заявы Зянона Пазьняка, якая была зачытаная на Дзядах у нядзелю. Там было сказана, што плянуецца «нядобрая правакацыя» — гэта значыць усталяваньне гэтага знаку. Гэта адбылося ў нядзелю, а знак мы ўсталявалі ў панядзелак. Хай мне давядуць, што я ня маю рацыі!»

Вось цытата са звароту Зянона Пазьняка, які быў зачытаны на мітынгу ў Курапатах на Дзяды: «Нядаўна адна такая асоба паведаміла, што група расейскага Мэмарыялу ў Беларусі заплянавала паставіць крыж у Курапатах у памяць „афіцэраў польскага войска, расстраляных у Беларусі“.

Як адкрывальнік, дасьледчык і кіраўнік археалягічнага дасьледаваньня Курапатаў у 1988 годзе нагадваю, што на сёньняшні дзень няма абсалютна ніякіх падставаў і абсалютна ніякіх археалягічных фактаў, якія б давалі нагоду меркаваць, што ў Курапатах „расстраляныя афіцэры польскага войска“ (і ўвогуле якія-небудзь вайсковыя асобы чыйго-небудзь войска). Тут знойдзеныя трупы толькі выключна цывільных людзей, і ў асноўным — бедных сялян, абутых у галёшы і клееныя гумовыя бахілы».
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:05 0:00
Наўпроставы лінк


Юры Беленькі, намесьнік старшыні КХП-БНФ, камэнтуе заяву Ігара Кузьняцова так:

Юрась Беленькі
Юрась Беленькі
«Калі Кузьняцоў нешта ведае, няхай скажа! Я перачытаў выступ Пазьняка і цалкам зь ім згодны. Усяму нашаму грамадзтву трэба прыкласьці намаганьні, каб знайсьці і так званы беларускі катынскі сьпіс, і магчымае месца расстрэлу польскіх афіцэраў у Беларусі. Калі такое месца ёсьць. Гэта будзе і праўдзіва, і справядліва, і па-божаму.

Усё астатняе — ад лукавага, ня хочацца нават і камэнтаваць».


У Курапатах ушанавалі забітых польскіх афіцэраў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:38 0:00
Наўпроставы лінк


Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены парэшткі людзей. Гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратура БССР узбудзіла крымінальную справу па выяўленых фактах.

У працэсе расьсьледаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 год супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выявілася, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, зь якіх шляхам эксгумацыі было праверана 8. У 6 зь іх знайшлі шкілетныя парэшткі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінулых.

Каб ушанаваць памяць ахвяраў, пастаўленыя крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах ня раз чыніліся акты вандалізму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG