Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 рэчаў, якія варта і ня варта казаць пры дэпрэсіі


Як размаўляць з чалавекам, які знаходзіцца ў дэпрэсіі?

Вельмі часта людзі кажуць тое, што можа толькі нашкодзіць, не разумеючы розьніцы паміж сапраўднай дэпрэсіяй і проста часовым сумным настроем.
Асацыяцыя ў дапамозе хворым на дэпрэсію прапануе сьпіс рэчаў, якія варта і ня варта казаць чалавеку, які змагаецца з дэпрэсіяй.

1. Што казаць:
Ты не самотны/самотная ў гэтым.
Што НЕ казаць:
Заўсёды ёсьць нехта, каму яшчэ горш, чым табе.

2. Што казаць:
Ты для мяне важны/важная.
Што НЕ казаць:
Ніхто і не казаў, што жыцьцё справядлівае.

3. Што казаць:
Можна я цябе абдыму?
Што НЕ казаць:
Хопіць сябе шкадаваць.

4. Што казаць:
Не, ты не вар’яцееш.
Што НЕ казаць:
Дык ты ў дэпрэсіі? А хіба гэта ў цябе не заўсёды?

5. Што казаць:
Мы ў гэтым сьвеце для таго, каб клапаціцца адно пра аднаго.
Што НЕ казаць:
Паспрабуй так не дэпрэсаваць.

6. Што казаць:
Мы з табой гэта пераадолеем.
Што НЕ казаць:
Ты сам вінаваты/сама вінаватая.

7. Што казаць:
Я не магу дакладна ведаць, што ты адчуваеш, але магу спачуваць табе.
Што НЕ казаць:
Павер мне, я ведаю, што ты адчуваеш. Я сам быў/сама была ў дэпрэсіі некалькі дзён.

8. Што казаць:
Я цябе не пакіну.
Што НЕ казаць:
Мне здаецца, што ты сваёй дэпрэсіяй хочаш нам адпомсьціць.

9. Што казаць:
Я цябе кахаю (толькі калі вы сапраўды гэта адчуваеце).
Што НЕ казаць:
Ты яшчэ не стаміўся/стамілася ўвесь час паўтараць «я, я, я»?

10. Што казаць:
Мне шкада, што табе так балюча. Я цябе не пакіну. Пра сябе я паклапачуся, таму не перажывай, што твой боль можа зрабіць мне балюча.
Што НЕ казаць:
А ты спрабаваў/спрабавала рамонкавую гарбату?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG