Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель. У жалобны дзень ушанавалі памяць Андрэя Зайцава


архіўнае фота
архіўнае фота

Гомельскія прадстаўнікі Маладога Фронту й грамадзкага аб’яднаньня «Рух салідарнасьці «Разам» наведалі 29 кастрычніка на Рандоўскіх могілках магілу актывіста моладзевага руху супраціву «Зубр» Андрэя Зайцава.

Яны ўсклалі на магілу бел-чырвона-белыя кветкі.

Сябра руху салідарнасьці «Разам» Кастусь Жукоўскі: «На могілках шмат што разумееш — і пра маладога хлопца, які заўчасна пайшоў з жыцьця, і пра бязьвінна зьнішчаную беларускую эліту. Іх, канечне, яднала ідэя вольнай і свабоднай Бацькаўшчыны».

Андрэя Зайцава ня стала ў сьнежні 2001 году. Яго знайшлі дома павешаным на турніку. Афіцыйная вэрсія — скончыў жыцьцё самагубствам. Але Андрэй пакінуў перадсьмяротную запіску, у якой паведаміў, што ў ягонай сьмерці вінаватыя супрацоўнікі КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG