Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы забаўляльнага цэнтру – музэй рэпрэсіяў


Тацяна Караткевіч, Андрэй Дзьмітрыеў, Юрась Меляшкевіч

Тацяна Караткевіч, Андрэй Дзьмітрыеў, Юрась Меляшкевіч

«Гавары праўду» пачынае кампанію, якая мае на мэце дамагчыся, каб на месцы «Бульбашъ-холу» быў створаны музэй рэпрэсіяў.

Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў заявіў, што мэта акцыі — прымусіць Менаблвыканкам, які выдзеліў месца пад забаўляльны комплекс, даць яго ўладальніку — кампаніі «Наша рэстаранная група» — новае месца для будоўлі, а таксама кампэнсаваць выдаткі на яе.

НРГ, у сваю чаргу, па словах Дзьмітрыева, замоўчвае гэтую праблему. «Мы ведаем, што за імі стаяць расейскія грошы, — сказаў Дзьмітрыеў. — Калі НРГ і далей будзе маўчаць, мы гатовыя распачаць кампанію байкоту ўсіх аб’ектаў НРГ ня толькі ў Беларусі, але і ў Расеі».

Дзьмітрыеў таксама паведаміў, што ў межах ініцыятывы будзе створаная інфармацыйная група, якая зладзіць інфармацыйную кампанію пра тое, што такое Курапаты, а таксама будзе ажыцьцяўляць ціск на ўладныя структуры, каб Курапаты сапраўды сталі мэмарыялам.

Таксама будзе створаная грамадзкая рада, у якую ўжо пагадзіўся ўвайсьці пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Юры Меляшкевіч з руху «За свабоду» заявіў, што гэтая ініцыятыва — ня месца для канкурэнцыі палітычных сілаў. «Курапаты — гэта тое, што баліць усім», — кажа Юры Меляшкевіч.





Працяг тэмы — на сайце «Свабоды»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG