Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ для запраўкі аўтамабіляў даражэе на 20%


Новая цана на кубамэтар мэтану — прыроднага газу, які выкарыстоўваецца для запраўкі аўтамабіляў, — 2900 рублёў. Падвышэньне адбудзецца 31 кастрычніка.

Цана вырасьце на 19,3%.

«Гэтае рашэньне выкліканае неабходнасьцю выключыць дыспарытэт цэнаў на маторнае паліва для запраўкі аўтатранспарту», — гаворыцца ў камэнтары Мінэканомікі.

Міністэрства зьвяртае ўвагу, што гаворка ідзе не пра звадкаваны газ, які рэалізуецца на аўтагазазаправачных станцыях, а пра кампрымаваны (сьціснуты) прыродны газ, які рэалізуецца на аўтагазанапаўняльных кампрэсарных станцыях.

Папярэдняе падвышэньне адбылося ў жніўні 2012 году — на 20,2%.
XS
SM
MD
LG