Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

30 кастрычніка — вечар памяці беларускіх пісьменьнікаў


Імпрэза адбудзецца ў галерэі «Ў». Пачатак 18.30

У вечары памяці ўдзельнічаюць: Анатоль Вярцінскі, Радзім Гарэцкі, Віктар Жыбуль, Мая Кляшторная, Ігар Кузняцоў, Леанід Маракоў, Анатоль Сідарэвіч. Вядучы: Сяргей Законнікаў.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 103 грамадзкія, культурныя і палітычныя дзеячы Беларусі.

Сярод іх паэты: Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлі Таўбін, Ізі Харык, Міхась Чарот, Арон Юдэльсон; празаікі: Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Васіль Сташэўскі; літаратурныя крытыкі Якаў Бранштэйн, Саламон Левін, Пятро Хатулёў, Макар Шалай; журналісты Віктар Вайноў, Павал Шастакоў.

Адрас Галерэі «Ў»: Менск, праспект Незалежнасьці, 37а.

Пра імпрэзу паведамляе прэсавая служба «Саюза беларускіх пісьменнікаў».
XS
SM
MD
LG