Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фёдараў пра візыт Лаўрова: «Ніякіх прарываў ня можа быць у прынцыпе»


Сяргей Лавров
Сяргей Лавров

30 кастрычніка Менск наведае міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў. Тут адбудзецца пасяджэньне сумеснай калегіі зьнешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі.

Афіцыйны сайт МЗС Беларусі паведамляе: «Бакі разгледзяць пытаньні ўзаемадзеяньня ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў рамках ААН — па тэматыцы правоў чалавека, у АБСЭ — па рэфармаваньні арганізацыі і падрыхтоўцы да Рады Міністраў замежных спраў АБСЭ».

Акрамя таго, заплянаваная двухбаковая сустрэча міністраў Уладзімера Макея і Сяргея Лаўрова.

Палітоляг Андрэй Фёдараў сказаў «Свабодзе», што ён не чакае ад гэтага візыту нечага надзвычайнага: «Што тычыцца беларуска-расейскіх дачыненьняў, то мы цудоўна ведаем, што не міністры замежных спраў вызначаюць гэтыя ўзаемадзеяньні. Яны ажыцьцяўляюцца на самым вышэйшым роўні. А міністры тут выконваюць толькі тэхнічную працу. Таму тут ніякіх прарываў ня можа быць у прынцыпе. Калі казаць пра іншыя кірункі, міжнародныя, то і тут гэта будзе, я б сказаў, стандартная, руцінная сустрэча».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG