Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памяць рэпрэсаваных ушанавалі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі


Прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял», дэмакратычныя актывісты ды прадстаўнікі грамадзкасьці наведалі ў Менску месцы, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў.

Першае ўшанаваньне адбылося на Кальварыйскіх могілках. Тут сабралася прыкладна 30 чалавек.

Гісторык Ігар Кузьняцоў у сваім выступе заявіў, што, паводле інфармацыі, якую нельга пацьвердзіць дакумэнтальна, целы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў дазахоўвалі і ў некаторыя магілы, якія ўжо на той час існавалі.

Удзельнікі акцыі ўшанаваньня памяці таксама наведалі Лошыцу і Трасьцянец.

29 кастрычніка ў Менску адзначаюць 75-ю гадавіну масавага расстрэлу нацыянальнай эліты. У Курапатах адкрыюць мэмарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі зь беларускага катынскага сьпісу. Таксама ў Курапатах прачытаюць імёны беларусаў, рэпрэсаваных у Менску ў 30-х гадах.


XS
SM
MD
LG