Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Гавары праўду» абараняюць парк Дружбы народаў


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» сабралі і пералалі уладамі тысячу подпісаў у абарону парка Дружбы народаў. У парку ўлады хочуць пабудаваць спартовую пляцоўку.

«Зьявілася інфармацыя аб тым, што старшакласьнікаў адной зь мясцовых школ прымушалі пісаць нейкія звароту: нібыта яны за высечку частцы парку і будаўніцтва ў ім спартыўнай пляцоўкі», — кажа каардынатар «ГП» па Менску Юры Салодкі.

«Мясцовыя жыхары не выступаюць супраць будаўніцтва спартыўнай пляцоўкі як такой, але — мы супраць высечкі парку. Чаму б не пабудаваць гэты аб’ект у іншым месцы? Бо тэрыторыя Савецкага раёна дазваляе зрабіць такую перадыслакацыю», — дадаў Салодкі.

Сабраныя подпісы актывісты «ГП» перадалі ў адміністрацыю Савецкага раёна, Менгарвыканкам, а таксама дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў і Менгарсавету. Парк Дружбы народаў на плошчы Бангалор — гэма месца, дзе ўлады Менску звычайна дазваляюць ладзіць мітынгі.


ГлядзецьПарк Дружбы народаў на вялікай мапе

Змаганньні за менскія паркі

Вясной 2012-га жыхары Менску выказваліся супраць таго, каб вырубіць частку Парка 40-годзьдзя кастрычніка, а на тым месцы пабудаваць гатэль «Пэкін». Аднак частку парка ўсё ж вырубілі, а будаўніцтва працягваецца.

Ад 1996 году жыхары Першамайскага раёну Менску бароняць ад зьнішчэньня Севастопальскі парк, на месцы якога плянуюць пабудаваць элітныя дамы з падземнымі гаражамі, а таксама пракладкі трэцяга аўтамабільнага кальца. У 2008 годзе ўлады агучылі пляны па рэканструкцыі масіву з будаўніцтвам тэнісных кортаў, кавярняў і рэстаранаў. Ва ўсе інстанцыі менчукі сталі пісаць лісты з патрабаваньнямі пакінуць парк у некранутым выглядзе, а таксама ня нішчыць сьвідравіны. Артэзіянская вада зь іх паступае ў кватэры 500 тысяч жыхароў сталіцы.
XS
SM
MD
LG