Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мёрах — суд над маладафронтаўцамі Васільевым і Крамянецкім


Раман Васільеў
Раман Васільеў

Рамана Васільева і Зьмітра Крамянецкага затрымалі 27 кастрычніка нібыта за дробнае хуліганства. Суд пройдзе ў Мёрскім райсудзе.

Затрыманне адбылося ў Мёрах (Віцебская вобласьць): Васільеў і Крамянецкі былі гасьцямі на вясельлі свайго сябра, таксама маладафронтаўца, Міколы Дземідзенкі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вясельле, затрымалі Зьмітра Крэмянецкага, а Рамана Васільева затрымалі, калі ён ужо вяртаўся ў Менск — спынілі машыну, у якой ён ехаў.

Паплечнікі Васільева і Крэмянецкага лічаць, што хлопцаў затрымалі прэвэнтыўна, бо яны меліся ўдзельнічаць у шэсьці і мітынгу ў Курапаты, якія адбыліся ў Менску 28 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG