Лінкі ўнівэрсальнага доступу

29 кастрычніка — суды над удзельнікамі ўшанаваньня памяці братоў Каліноўскіх


Суд Сьвіслацкага раёну (Гарадзенская вобласьць) разгледзіць справы чатырох грамадзкіх актывістаў, якіх затрымалі на выходных.

Віталя Ашурка з Бярозаўкі Лідзкага раёна, Алеся Крата з Менску, Станіславу Гусакову з Віцебску і Віталя Лопасава вінавацяць у парушэньні адміністрацыйнага Кодэкса аб масавых мерапрыемствах.

Маладых людзей затрымалі, калі ў Сьвіслачы ўшаноўвалі памяць братоў Каліноўскіх і паўстанцаў 1863 году.

Усіх за выключэньнем Лопасава пакінулі да суду ў пастарунку.

Ашурку і Лопасава затрымалі ў Сьвіслачы, калі яны з сябрамі накіроўваліся да свайго аўтамабіля, каб ехаць у Якушоўку. Крата і Гусакову затрымалі, калі яны ўжо з Якушоўкі вярталіся ў Сьвіслач. Па дарозе іх машыну спыніла ДАІ, а прадстаўнікі мясцовага РАУС запатрабавалі, каб яны праехалі зь імі ў пастарунак.

Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды»
XS
SM
MD
LG