Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка паквітаўся за Алімпіяду


Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку міністра спорту і турызму Алега Качана і памочніка прэзыдэнта ў пытаньнях фізычнай культуры, спорту і разьвіцьця турызму Ігара Заічкова, паведамляе БЕЛТА.

На сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэту прэзыдэнт жорстка скрытыкаваў падрыхтоўку спартоўцаў да Гульняў у Лёндане.

«Усе гэтыя няўдачы шмат у чым тлумачацца разьяднанасьцю і ўнутранымі разборкамі ў камандах. А такога быць не павінна, гэта Алімпіяда, і там ня месца для высьвятленьня адносінаў», – упэўнены Лукашэнка.

«Так, у нас ёсьць шмат пытаньняў да судзейства ў Лёндане. Але ўсе спартовыя чыноўнікі ведалі і павінны былі ўлічваць, куды мы едзем і як там ставяцца да спартоўцаў высокага ўзроўню, якія гатовыя адабраць мэдалі ў дужых гэтага сьвету, – падкрэсьліў Лукашэнка. – Нельга забываць і пра той грамадзкі рэзананс, які выклікалі спартовыя няўдачы. На жаль, мінулыя Гульні сталі сапраўдным расчараваньнем для ўсяго беларускага народа. Усе мы разьлічвалі на больш важкія вынікі».

«Цяпер нам трэба ўлічыць усе недапрацоўкі, атрымаць урокі і эфэктыўна вырашаць задачы, якія стаяць перад спартовай грамадзкасьцю. Не крыўдуйце, але зь іншымі людзьмі ў кіраўніцтве», – заявіў прэзыдэнт.
XS
SM
MD
LG