Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арцыбіскуп Гуджэроці наведае Курапаты і Трасьцянец


Кляўдыё Гуджэроці
Кляўдыё Гуджэроці

Гэта адбудзецца 2 лістапада, у дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў.

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдыё Гуджэроці згадае ў малітве тых беларусаў, якія загінулі падчас вайны і рэпрэсій.

Сьвятая імша адбудзецца ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены а 19:00 — паведамляе Апостальская Нунцыятура. Раніцай у дзень імшы Кляўдыё Гуджэроці наведае мэмарыяльны комплекс “Малы Трасьцянец“ і ўрочышча “Курапаты“. У верасьні арцыбіскуп наведаў палітзьняволеных Сяргея Каваленку, Мікалая Статкевіча, Паўла Сырамалотава, Алеся Бяляцкага, Зьмітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава і Паўла Севярынца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG