Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Парфянкоў не спадзяецца на датэрміновае вызваленьне


Васіль Парфянкоў, архіўнае фота

Васіль Парфянкоў, архіўнае фота

Былы абаронца Курапат і былы палітвязень Васіль Парфянкоў цяпер адбывае паўгода арышту ў Баранавіцкім СІЗА.

Васіля Парфянкова пакаралі за парушэньне ўмоў адбыцьця прафіляктычнага нагляду, накладзенага на яго за ўдзел у акцыях салідарнасьці пасьля вызвыленьня з Аршанскай калёніі. На паўгода актывісту дазволена толькі адно спатканьне з сваякамі. Маці вязьня Валянціна кажа, што на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне ў сьнежні Васіль не разьлічвае:

«Калі яго па УДВ не адпусьцяць, яму можна разьлічваць на яшчэ адну бандэроль вагой 5 кіляграмаў. Але сам ён не спадзяецца на гэта. Кажа, што ня дзеля гэтага яго туды пасадзілі. Піша «будуць выпраўляць». Пра ціск не казаў, быццам ставяцца нармальна, як да ўсіх. Што такое арыштны дом? Сядзіць у камэры з 6 раніцы да 10 вечара, потым можна класьціся спаць. Адзін раз на дзень выведуць на прагулку. Апошні ліст мы ад яго атрымалі перад тымі выходнымі. Напісаў: «Не перажывайце, засталося 17 лазьняў. А лазьня ў іх раз на тыдзень».

З праблемаў у сына маці Парфянкова адзанчыла асноўную — кепскае харчаваньне і немагчымасьць набываць шмат якія харчы:

«Можна набыць толькі цукар, цыгарэты, гарбату і, здаецца, згушчонку, ня памятаю дакладна. Карацей, там не зашыкуеш».

Паводле суду тэрмін, які атрымаў Васіль Парфянкоў, мусіць скончыцца ў лютым 2014 году.
XS
SM
MD
LG