Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гарошкаў — на сьвята паэзіі


Уладзімер Някляеў на сьвяце ў Гарошкаве, 2009 год

Уладзімер Някляеў на сьвяце ў Гарошкаве, 2009 год

27 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну ладзіцца традыцыйнае сьвята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса пад назвай: «Дух — гэта, людзі, Я!».

Сьвята прымеркавана да дня народзінаў слыннага беларускага паэта, які нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году й заўчасна памёр у траўні 2005-га.

Родныя й землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды й гісторыкі наведаюць магілу Анатоля Сыса на вясковых могілках. Затым на панадворку роднай хаты Анатоля й адбудзецца сьвята, на якім паэты прачытаюць вершы Сыса й свае ўласныя, а музыкі выканаюць песьні на словы гарошкаўскага песьняра.

Рэпартаж са сьвята — 27 кастрычніка на нашым сайце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG