Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Філіп Чмыр: Мы прагнем таго, што ў нас павінна быць па змаўчаньні


Філіп Чмыр — заснавальнік, музыкант і дырэктар гурту Drum Ecstasy, актор, мастак, фатограф, рэжысэр.

Нарадзіўся 30 траўня 1968 году ў Менску.

Скончыў сярэднюю школу ў 1985 годзе і больш нідзе не вучыўся.

Самастойна авалодаў спэцыяльнасьцямі, па якіх працаваў: машыніст сцэны, загадчык пастановачнай часткі ў Дзяржаўным моладзевым тэатры, мэнеджэр спэцыяльных праектаў, крэатар, рэжысэр у рэклямным агенцтве «Рэфортэ».

З 1987 году ўваходзіць у арт-суполку «Беларускі клімат». У 1993 годзе заснаваў Drum Ecstasy — квартэт выканаўцаў на ўдарных інструмэнтах. З гуртом браў удзел у прома-акцыях усясьветна вядомых брэндаў, дабрачынных канцэртах, экалягічных праектах, нелегальных акцыях, у спартовых мерапрыемствах, у тым ліку ў адкрыцьці чэмпіянату Літвы па баскетболе, выставачных гульнях НХЛ у Маскве ды інш.

Гурт мае чатыры запісаныя праграмы. Музыка Drum Ecstasy гучыць у расейскіх фільмах «Дневной дозор», «Ночной дозор», «Гитлер капут», «Самый лучший фильм», «Тёмный мир», у сэрыяле «Мужчины не плачут», а таксама ў беларускім фільме «Салетра № 7».

Запісаў дзьве сольныя праграмы: «Сола для баса» (1997) і «Перашкоды і націскі» (разам са Зьмітром Плаксам, 2011).

Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — з 29 кастрычніка па 2 лістапада на хвалях «Свабоды».

Белы сьпіс


Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.

Архіў праекту


Руся: Трымаюся за мову, бо яна мяне вылучае

Алесь Дзянісаў: Я бачу цмока і хачу зь ім змагацца

Аляксандар Кулінковіч: Cьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду

Алег Хаменка: Мы забываем, што плоцім падаткі

Сяргей Скрыпнічэнка: У Беларусі адсутнічае сыстэма аўтарытэтаў

Павал Аракелян: Прачнуўся беларусам
XS
SM
MD
LG