Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заіка: У бюджэце на кожнага жыхара 3200 даляраў доўгу


Леанід Заіка
Леанід Заіка
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2013 год». Пра гэта 26 кастрычніка паведаміла прэсавая служба кіраўніка дзяржавы.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка з гэтай нагоды сказаў «Свабодзе»:

«Падпісаў і падпісаў. Там прырост ВУП на 8%, інфляцыя меншая за 20%. Гэта ўсё — нерэальна. Таму што ў наступным годзе Беларусь сутыкнецца з тым, чаго ў яе яшчэ ніколі не было. Трэба выплаціць тры мільярды даляраў па даўгах. А гэта — аж 10 „Алмазаў“! Я маю на ўвазе, што за гэтыя грошы можна пабудаваць каля дзясятка такіх нацыянальных бібліятэк, якая збудаваная ў Менску.

Таму і цэны падымаюцца і будуць падымацца. Паднялі на алькаголь, нават на малако і хлеб. Што гэта азначае? Азначае, што грошай будзе не хапаць. Расейцы перакрылі кісларод з нафтай. Кажуць: вярніце нафтапрадукты. А гэта яшчэ два з паловай мільярды мінус.

І ўзьнікае пытаньне, як будзеце вяртаць даўгі, зь якіх рэсурсаў? Адказу на гэтае пытаньне няма. У бюджэце гэтым на кожнага жыхара Беларусі 3200 даляраў доўгу. На сям’ю з чатырох чалавек — 12800 даляраў доўгу ўжо на сёньняшні дзень. Пра што далей казаць?!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG