Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Гавары праўду»: замест рэстарана — музэй рэпрэсаваных


Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» 26 кастрычніка зьвярнулася да Менскага абласнога выканаўчага камітэту з прапановай тэрмінова ўступіць у перамовы з прадстаўнікамі кампаніі, якой была выдзелена зямля ў Курапатах.

Абласныя ўлады маглі б альбо зваротна выкупіць гэту зямлю, альбо прапанаваць кампаніі падобны ўчастак у іншым месцы.

Пра гэта прапанову «Свабодзе» паведамілі ў прэсавай службе «Гавары праўду». Тут таксама сказалі:

«Будоўля рэстарана ў Курапатах усіх абурыла. Мы лічым, што цяпер важна прапанаваць рэальны варыянт, які дазволіць пазьбегнуць зьдзяйсьненьня памылкі. Дарэчы, у свой час улады выкарысталі такую тактыку пры спрэчцы з кампаніяй «Макдоналдс». А ўжо пабудаваныя памяшканьні можна выкарыстаць для стварэньня музэю рэпрэсій і памяці рэпрэсаваных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG