Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія не зьбіраецца аднаўляць дыпляматычныя дачыненьні з Расеяй


Новы міністар замежных справаў Грузіі Мая Панджыкідзэ пацьвердзіла журналістам пазыцыю свайго ўраду адносна Расеі.

«Дваццаць працэнтаў грузінскай тэрыторыі акупаваныя Расеяй. Расея зьяўляецца краінай, якая акупавала Грузію. Яна адчыніла дзьве амбасады ў Цхінвалі і Сухумі. І пакуль тое, што я сказала, будзе заставацца фактам, дыпляматычныя адносіны з Расеяй ня будуць адноўленыя. Але, нягледзячы на адсутнасьць дыпляматычных адносінаў, дыялёг мы можам весьці, гэтаксама, як і былы ўрад быў здольны працаваць з Расеяй у розных галінах».

Пасьля вайны 2008 году паміж Расеяй і Грузіяй Масква прызнала сэпаратысцкія грузінскія рэгіёны Паўднёвую Асэтыю і Абхазію. Новы прэм’ер-міністар Грузіі Бідзіна Іванішвілі паабяцаў палепшыць стасункі з Масквой.
XS
SM
MD
LG