Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Міляне сёньня асудзіў былога прэм’ер-міністра Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі да чатырох гадоў пазбаўленьня волі за ўхіленьне ад выплаты падаткаў. З улікам амністыі 2006 г. тэрмін скарацілі да аднаго году.

Бэрлюсконі можа пазьбегнуць турмы, калі зможа абскардзіць прысуд суду першай інстанцыі.

Пракуроры патрабавалі прысудзіць былога прэм’ера да трох гадоў і васьмі месяцаў, а старшыню канцэрну Mediaset Федэле Канфаляньеры — да трох гадоў і чатырох месяцаў турмы. Абвінаваўцы настойвалі на тым, што падсудныя зьяўляліся арганізатарамі нелегальнай схемы набыцьця амэрыканскіх фільмаў для паказу па прыватным тэлеканале.

Сьледчыя выявілі, што зьдзелкі адбываліся праз афшорныя кампаніі, пры гэтым, каб не плаціць падаткі, у фінансавыя органы трапляла інфармацыя пра выплаты, якія насамрэч не рабіліся.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG