Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стань карэспандэнтам Свабоды!


Набліжаюцца Дзяды, традыцыйны дзень памінаньня продкаў. Пачынаючы з 30 кастрычніка 1988 году Дзяды набылі грамадзкую значнасьць — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць пра ахвяраў камуністычнае ўлады.

У гэтым годзе Дзяды з шэсьцем ва ўрочышча Курапаты пройдуць у нядзелю 28 кастрычніка.

З гэтай нагоды Радыё Свабода абвяшчае конкурс-акцыю «Станьце карэспандэнтам Свабоды!»

Мы чакаем ад чытачоў і слухачоў Радыё Свабода ўнікальных фота- і відэаматэрыялаў, тэкставых паведамленьняў пра тое, як у розных рэгіёнах Беларусі праходзяць Дзяды.

Да 4 лістапада дасылайце вашыя фатаздымкі і відэасюжэты зь Дзядоў-2012 у розных кутках Беларусі:

на электронную пошту radiosvaboda@gmail.com,

разьмяшчайце ў вашым твітэры з пазнакаю @svaboda,

дасылайце ў нашыя суполкі ў сацыяльных сетках: http://vk.com/radiosvaboda, http://www.facebook.com/svaboda.org

З дасланых матэрыялаў будзе зроблены выніковы агляд на сайце Радыё Свабода «Дзяды-2012 у Беларусі».

Аўтары найбольш яскравых і цікавых фотаздымкаў, відэаролікаў ці тэкставых паведамленьняў атрымаюць ад Радыё Свабода лічбавыя відэакамэры Sony MHS-FS2 і Samsung HMX-U10.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG