Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – сярод лідэраў у забароне на расейскія тавары


Васямнаццаць краінаў сьвету ўжываюць цяпер абарончыя меры ў дачыненьні да доступу на свае рынкі расейскіх тавараў, паведамілі ў Міністэрстве эканамічнага разьвіцьця Расеі.

Васямнаццаць краінаў сьвету, у ліку якіх Аўстралія, Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Бразылія, Індыя, Інданэзія, Кітай, Рэспубліка Карэя, Мэксыка, Малдова, ЗША, Тайлянд, Туркмэністан, Турцыя, Узбэкістан, Украіна, а таксама краіны-чальцы ЭЗ як адзіная мытная тэрыторыя, па стане на 1 кастрычніка 2012 ўжывалі абарончыя меры ў дачыненьні да расейскіх тавараў. Пра гэта сёньня паведамляе БІЗНЭС-ТАСС са спасылкай на Мінэканомразьвіцьця РФ.

Максымальная колькасьць абмежавальных мер дзейнічае ў ЭЗ, Украіне, ЗША і Беларусі. Больш за палову ад усіх дзейных антыдэмпінгавых мер уведзеныя ў дачыненьні да імпарту расейскіх чорных мэталаў і вырабаў зь іх. Другое месца займаюць мінэральныя ўгнаеньні.
XS
SM
MD
LG