Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 кастрычніка Алесь Бяляцкі можа быць уганараваны прэміяй Эўрапарлямэнту


Сярод трох прэтэндэнтаў на атрыманьне прэміі Эўрапарлямэнту «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава, якія трапілі ў фінал, найбольш эўрадэпутатаў выбралі Алеся Бяляцкага.

Усе прэтэндэнты цяпер знаходзяцца за кратамі ў сваіх краінах і прызнаныя палітычнымі вязьнямі.

За вылучэньне кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага на атрыманьне прэміі выказаліся 83 члены Эўрапейскага парлямэнту.

За вылучэньне расейскага гурту Pussy Riot выказаліся 46 эўрадэпутатаў.

За вылучэньне іранскіх адваката Насрына Сатудэха і рэжысэра Джафара Панахі выказаліся 12 эўрадэпутатаў.

Пераможца атрымае € 50,000 і будзе запрошаны на цырымонію ўзнагароджаньня 12 сьнежня сёлета ў Страсбуры.

Фіналісты былі выбраныя зь пяці кандыдатур, вылучаных палітычнымі групамі або групамі з больш чым 40 дэпутатамі Эўрапарлямэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG