Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інтэрнэтам у Беларусі карыстаецца кожны другі


Памер інтэрнэт-аўдыторыі Беларусі ў верасьні 2012 году склаў 4,383 мільёна чалавек, што на 14% больш, чым у верасьні 2011 году.

Такія зьвесткі прывёў на канфэрэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» Міхаіл Дарашэвіч, прадстаўнік Gemius — агенцтва онлайн-дасьледаваньняў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Інтэрнэт-карыстальнікам называецца чалавек, які на працягу месяца хоць бы раз скарыстаўся ўсясьветнай сеткай.

Паводле гендэрнага крытэру аўдыторыя беларускага інтэрнэту прыкладна роўная: мужчыны — 49,1%, жанчыны — 50,9%.

Асноўная ўзроставая група беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў — людзі 25–34 гадоў (30%), на другім месцы — 19–24 гадоў (21%), на трэцім — 35–44 гадоў (19,5%).

Вышэйшую і пасьлядыплёмную адукацыю маюць 39% беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў.

Паводле дадзеных дасьледаваньня, 80% беларускіх карыстальнікаў заходзяць у інтэрнэт кожны дзень. Пры гэтым 69% ужываюць шырокапалосны доступ.

Gemius — міжнароднае дасьледчае агенцтва, якое займаецца вымярэньнем інтэрнэту і дасьледаваньнямі ў інтэрнэце. Мэтодыка вымярэньня онлайн-аўдыторыі gemiusAudience — стандарт амаль у палове краін Эўропы.

Агенцтва Gemius было заснавана ў Польшчы ў 1999 годзе і актыўна дзейнічае больш чым у 30 краінах Эўропы і Блізкага Ўсходу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG