Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Далейшы лёс Дашкевіча вызначыць камісія


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

У будучы аўторак, 30 кастрычніка, у Мазырскай калёніі мае адбыцца паседжаньне адмысловай камісіі, якая будзе вызначаць далейшы лёс палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.

Лідэра «Маладога фронту» як злоснага парушальніка рэжыму ў калёніі могуць адправіць для далейшага адбыцьця пакараньня альбо ў Гарадзенскую, альбо ў Жодзінскую турму. Сам Зьміцер Дашкевіч мяркуе, што перавод яго ў турму ўжо прадвызначаны.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла нявеста палітвязьня Наста Палажанка, якая 25 кастрычніка разам з адвакатам наведала Мазырскую калёнію.

Падрабязнасьці пазьней на сайце «Свабоды» і ў эфіры
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG