Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод захопленых ля берагоў Нігерыі закладнікаў ёсьць выхадзец зь Беларусі, паведамілі ў МЗС.

Сярод захопленых ля Нігерыі расейскіх закладнікаў ёсьць выхадзец зь Беларусі, паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Ён відавочна зьяўляецца выхадцам зь Беларусі. У той жа час няма ўпэўненасьці, што ён грамадзянін Беларусі, ён можа быць і грамадзянінам Расеі», — сказаў Савіных.

Пры гэтым ён адзначыў, што «амбасадзе Беларусі ў Нігерыі дадзеныя ўказаньні аказваць усялякае садзейнічаньне ў расьсьледаваньні дадзенага факту. Консульскае ўпраўленьне і пасольства Беларусі ў Нігерыі працягваюць узаемадзейнічаць з расейскімі дыпляматамі, іншымі зацікаўленымі асобамі, а таксама зь нігерыйскімі ўладамі. Робіцца ўсё неабходнае, каб забясьпечыць вяртаньне закладнікаў».

17 кастрычніка невядомыя высадзіліся на борт судна Liberty 249 ля берагоў Нігерыі і захапілі ў закладнікі 7 асоб са складу каманды, 6 расейцаў і аднаго эстонца. Адзін з захопленых у палон выявіўся беларусам паводле паходжаньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG