Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя назвала сапраўдныя прычыны расколу


Круглы стол беларускіх і бірманскіх апазыцыянэраў

Круглы стол беларускіх і бірманскіх апазыцыянэраў

На беларуска-бірманскім круглым стале, які адбываецца ў межах праскага Форуму-2000, зайшла гаворка пра падзел у стане беларускай апазыцыі. Ніхто не ўжываў слова раскол, але антаганізм суразмоўцаў заўважылі нават бірманцы.

Мадэратар дыскусіі дырэктар Радыё Свабода Аляксандар Лукашук папрасіў удзельнікаў выказаць свае погляды на прычыны расколу апазыцыі на розныя сілы і прапанаваў варыянты:

- Яны настолькі моцныя, што мяркуюць перамагчы самі;
- Яны настолькі слабыя, што ня вераць у перамогу і таму працуюць на сябе;
- Яны маюць прынцыпова розныя каштоўнасьці, якія немагчыма аб”яднаць;
- Прычына - асабістыя амбіцыі лідэраў;
- Супраць аб'яднаньня мэтанакіравана працуюць спэцслужбы;
- Раскол выкліканы замежнымі спонсарамі;
- Гэта слушная тактыка – больш плённа ісьці асобнымі калёнамі;

Аляксандар Лукашук назваў яшчэ адну магчымую прычыну, якая выклікала асаблівае зацікаўленьне ў бірманскіх палітыкаў: гэта карма.

Людміла Гразнова і Алесь Лагвінец

Людміла Гразнова і Алесь Лагвінец

Намесьнік старшыні Руху за Свабоду Алесь Лагвінец казаў, што ў першую чаргу апазыцыя падзеленая на прарасейскую і празаходнюю, аб’яднаньне адбудзецца тады, калі ў грамадзтве насьпее адпаведная патрэба. Паводле палітыка і палітоляга, беларусы ніколі ня мелі такога ўзроўню дабрабыту, як пры Лукашэнку. Што ў прынцыпе, беларускае грамадзтва не гатовае да пераменаў, апазыцыя слабая, а «радыкалы» выдаюць жаданае за рэальнае.

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Людміла Гразнова ў цэлым згаджалася з Лагвінцом. Паводле яе, апазыцыя падзеленая: 1) на тых, хто працуе з грамадзтвам і 2) на тых, хто змагаецца з Лукашэнкам. Другую групу Гразнова назвала радыкальнай. А маўклівыя акцыі, якія адбыліся Вінцук Вячорка

Вінцук Вячорка

ўлетку 2011 году, былі шкодныя, улады выкарысталі іх на сваю карысьць. Паводле яе, байкот падрывае легітымнасьць дзяржаўных інстытутаў і, як і іншыя радыкальныя дзеяньні, грае на руку Расеі. Палітык лічыць, што ўлада цяпер вымушаная ісьці на рэформы, Эўропе трэба больш працаваць з намэнклятурай, а апазыцыя павінна працаваць над мадэрнізацыяй сыстэмы.

Тады мадэратар Аляксандар Лукашук перапытаўся: «Гэтая мадэрнізацыя павінна адбывацца пры Лукашэнку ці пасьля яго?» Людміла Гразнова: «Ня ведаю».

Аляксандр Атрошчанкаў

Аляксандр Атрошчанкаў

Былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў з «Эўрапейскай Беларусі» быў катэгарычны ў дачыненьні да ўладаў. Паводле яго словаў, у сьнежні 2010 году рэжым прайшоў «пункт незвароту», любая імітацыя лібэралізацыі будзе зноў і зноў заканчвацца яшчэ больш жорсткімі рэпрэсіямі. Прычынай падзелу ў апазыцыі ён бачыць не скіраванасьць на Захад ці Расею, а стаўленьне да рэжыму, наколькі ён рэфармавальны. Паводле Атрошчанкава, улады праводзяць жорсткую лінію рэпрэсіяў, апазыцыі між іншага трэба змагацца за вызваленьне палітвязьняў, і «любая супраца з рэжымам сёньня ёсьць амаральная».

Іншыя ўдзельнікі таксама казалі, што прарасейскай апазыцыі ў Беларусі практычна няма, «за выключэньнем Аляксандар Лукашук і сакратар бірманскай апазыцыйнай партыі НЛД У Он Чжайн

Аляксандар Лукашук і сакратар бірманскай апазыцыйнай партыі НЛД У Он Чжайн

маргінальных групаў», што Лукашэнка страціў падтрымку грамадзтва, а разам з гэтым і легітымнасьць, і любыя заклікі ўмацоўваць яго інстытуты ўлады «ўваходзяць у супярэчнасьць з працэсамі ў грамадзтве».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG